Захад ранку у нядзельку
Я прачнуўся у нядзелю,
Галава мяне прыкула да зямлі.
На сняданак келіх піва наталіў маю патолю,
І яшчэ адзін дадаў я на дэсерт.
Я навобмацак у шафе адшукаў адну кашулю,
Найчысцейшую між брудных.
Вымыў твар і грэбнем космы разадраў,
І па лесвіцы скаціўся на спатканне да світанку.
Я учора у піўнусе прасмаліў душу і сэрца
Цыгарэтамі і спевам, што сабраў.
Але я ўсё ж зацягнуўся і дзівіўся на малога,
Што нагой лупіў бляшанку, нібы мяч.
Я цягнуўся ўздоўж алеі
І унюхаў сытны водар смажанага кураняці для нядзельнае вячэры.
Божа, ён мяне адкінуў ў тыя дні, што ўжо мінулі,
Дзесьці, яксьці на шляху.
І на ходніках ў нядзелю,
Перакінь мяне у камень, Святы дух.
Бо нядзеля пахне нечым,
Што агортвае туга.
І страшней ад самай смерці
Гэты гук старога бруку
Пад самотнымі нагамі
Ў сонным горадзе нядзельным на заходзе дня.
Ў парку я заўважыў бацьку,
Ён малечу-рагатуху на арэлях спора гойдаў.
Я спыніўся каля школкі
Слухаў псальмы, што звінелі угары.
Я пашнураваў па вулцы,
Дзесьці там за небасхілам загучаў самотны звон,
Рэхам адказала прорва,
Нібы казкі явы ўчорашняга дня.